Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошні званок

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)
Апошні званок Час расстання са школай прыйшоў, Мноства кветак, усмешак і сонца, Хваляванне шчымлівае зноў— Не бывае дзяцінства бясконцым. Вось і вырас другі мой сынок, Хай пашчасціць з дарогі не збіцца, Каб пачуць зноў апошні званок, Я адклала сустрэчу з бальніцай. Зноў юнацкай вясны карагод, І чырвоныя, сінія стужкі. На іх надпіс—2000 год, А вакол заліваюцца птушкі. Я хвалююся, любы сынок, Бо павінна з табой развітацца. Ты святкуй свой “Апошні званок”, Я ж пайду да хірургаў збірацца 2000 г. Nike Zoom Vomero 14