Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апранутыя ў вецер

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Апранутыя ў вецер, па пяску насустрач сонцу, з чыстым сэрцам, шчырым сэрцам. Любім, верым і смяёмся. Міліярд агнёў над намі залатым вісіць узорам. Маняць шчодрымі дарамі гронкі невядомых зорак. Тут сабе знайшлі прытулак Ён, Яна – зямныя краскі. Ночы хмельны пацалунак суцяшае сваёй ласкай. Ззяе новы ранак казкай, цёплым шчасцем, перамогай светлага над злым пачаткам. Дзе ты, зорная дарога – чарадзейная пальчатка?.. Мы, аблытаныя ветрам, па пяску насустрач цуду. – Адшукаю карту свету. – Крылы лёгкія здабуду… Толькі ўюцца па пустыні карабельных суднаў здані. Вочы шэрыя, пустыя скарб схавалі старадаўні. У шалёным карагодзе скачуць здані: “Мерці годзе! Скрозь сачыся, таямніца, дай жывой святой вадзіцы двум звярам, загнаным ў пастку ад людской няшчырай ласкі. Узмацні слабую веру. Піце, людзі! Піце ў меру!..” Для дзяцей сваіх абдымкі ў неўміручасці, у прасторы, і на сушы, і на моры акіян раскінуў зорны… womens nike shoes