Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Бялова

Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Праз паўгадзіны ты прыйдзеш.
Праз паўгадзіны…
Можа, спыніўся гадзіннік?
Здаецца, два гады прайшлі.
Як жыць на свеце
з гэткім адчуваннем часу?



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Апошняе слова маё –
табе.
Апошні світанак.
І сонечны ранак.

Апошні мой позірк
і покліч, і дотык –
усё, усё, мой любы,
табе.

Бяры. Беражы.
Усё. Назусім.
Перад небам не хлусім.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Апранутыя ў вецер,
па пяску насустрач сонцу,
з чыстым сэрцам,
шчырым сэрцам.
Любім, верым і смяёмся.

Міліярд агнёў над намі
залатым вісіць узорам.
Маняць шчодрымі дарамі
гронкі невядомых зорак.

Тут сабе знайшлі прытулак
Ён, Яна – зямныя краскі.
Ночы хмельны пацалунак
суцяшае сваёй ласкай.

Ззяе новы ранак казкай,
цёплым шчасцем, перамогай
светлага над злым пачаткам.
Дзе ты, зорная дарога –
чарадзейная пальчатка?..

Мы, аблытаныя ветрам,
па пяску насустрач цуду.
– Адшукаю карту свету.
– Крылы лёгкія здабуду…

Толькі ўюцца па пустыні
карабельных суднаў здані.
Вочы шэрыя, пустыя
скарб схавалі старадаўні.

У шалёным карагодзе
скачуць здані: “Мерці годзе!
Скрозь сачыся, таямніца,
дай жывой святой вадзіцы

двум звярам, загнаным ў пастку
ад людской няшчырай ласкі.
Узмацні слабую веру.
Піце, людзі! Піце ў меру!..”

Для дзяцей сваіх абдымкі
ў неўміручасці, у прасторы,
і на сушы, і на моры
акіян раскінуў зорны…



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Цемра зноў спускаецца на мой парог,
ставіць боты чорныя ля збітых ног.
Горад спіць. Паснулі птушкі й месяц лёг,
звесіў у моры зорным залацісты рог.

Кава спіць у кубку на вакне, ды
я не сплю, я бачу хіжыя сляды.

Пакажы скарбонку жыцця-лёсу, ноч!
Злыя думкі ў дзюбах гругановых прэч.

Ты прыйдзі, прыйдзі, сівая ноч.
Варажбітка-ноч з калодаю карт.

Прыйдзі да мяне, чароўная ноч.
Садзіся за стол і паваражы:
піковы кароль. Яна – дама трэф.
Жыццё – драма-блеф ці чыйсьці пароль?
Нямы крык…

Рэха плача з змучанай душы маёй…
Цёмра прыбірае нежывы пакой…