Мова ў нас - душы апратка.
Пэўна так, але баўтанкай
Пнецца ў вушы нам трасянка.
І ў апратцы - латка латкай.
Прыгажосць сапраўднай мовы
Мы адчуем адмыслова
Праз адметныя паданні,
Казкі і апавяданні.
Размаўляць таксама трэба,
Каб з'явілася патрэба,
Адчуванне гэтай згубы...
Так сабою ўрэшце будзем.