Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аўтар невядомы

Сярэдняя: 4.6 (77 галасоў)

У небе легкія аблокіі
Яны плывуць у шлях далёкі,
Услед за хвалямі ракі
Сінюткай быццам васількі
У спелым, цяжкім, жытнім полі
А ўслед узлятаюль жаўранкі
І спеў іх раніць як ніколі
І крыж на беразе ракі
Стаіць усё ж ен не такі
Бо крыж стаіць той ні над мёртвым
У ім палоскі чорна з жоутым
Стаіць ён помнікам аб тым
Што ён стаіць над усім жывым

Самалдыка



Сярэдняя: 4.2 (150 галасоў)

І адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча йзноў мяне радзіма,
І вёска з жменею тых хат,
Ля плота ў чырвані рабіна...

І поле, дзе ты маладым
Калісьці з дзедам статак пасціў,
І лес - той ціхі і сівы,
Што прад зімою лісце страціў...

Дзяўчына тая, што кахаў,
Аднак не скрочыш ты з дарогі:
Цяпер ўжо іншы час настаў,
Насталі новыя трывогі.

Цябе чакае плот стары,
Сагнуўшыся, бы пьяны ў пекле,
За вёскай "вышыя" кусты,
Што год ці два ўжо як ссеклі...

Усё тут хочацца абняць,
Што помнішь ты, і дзе вы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

З дзяцінства да слёз мне знаёма
У вочы глядзіць пільна мне
З радзімае хаты ікона
Ў кватэры маёй на сцяне.

Маліцца на гэту ікону
Да скону мне будзе цяплей.
Бацькі і браты мае колісь
Ў яе адбіваліся шкле.

А зараз са мной мае дзеці
Глядзяцца ў яе…
Нездарма –
Няма даражэйшай на свеце
І больш цудатворнай няма.



Сярэдняя: 4.4 (42 галасоў)

А дзень гарыць, а дзень пылае
і зайчык сонечны гуляе
На рэчку весела бяжыць
Калодзец кожны аббяжыць
Бяжыць ён полем, лесам, лугам
і памагае усім у акрузе
Загляне ён у кожны дом
і дапаможа усім у ім...

з Магілёва