Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арыгамi

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Я не ведаю, што будзе з намi, I цi здолею вытрымаць гэта: Думкi складваюцца ў арыгамi – Закаханасцi позняй прыкмета. Думка першая робiцца птушкай, У паветра iмкнецца, на волю, Каб табе распавесцi на вушка, Што каханне не пройдзе без болю. А другая – прыгожая думка – Атрымалася сонечнай кветкай, Будзе добрым табе падарункам, Пачуцця непагаснага сведкай. Думка трэцяя склалася ў хатку, Вокны, дзверы зраблю – запрашаю. Я кахаю цябе без астатку, Ды, здаецца, не я ўсё рашаю. Нехта зверху смяецца над намi, Прымушаючы думаць няспынна. Думкi складваюцца ў арыгамi… Гэта я так кахаю, Iрына. 10.07.2015 adidas NMD kaufen