Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ашмяны - родны кут.

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ашмяны – родны кут, наш старажытны горад, Ссівелы мой літвін, паляк і беларус! На ростанях вякоў – ты, як былінны волат, На краечку зямлі пад назвай БЕЛАРУСЬ. Ніколі ні прад кім не стаў ты на калені, На вастрыё кап’я нанізваў ваяроў, Заўсёды мудрым быў, дасціпным і сумленным, Ласкава сустракаў і прытуляў сяброў. І сёння ты такі ж: утульны і гасцінны, Ты не адну душу сваім цяплом сагрэў, З табою – мар узлёт і лепшыя часіны, І дыхаць лёгка тут пад зелянінай дрэў. Жыві і працвітай, наш мілы сэрцу горад, Звязалі мы свой лёс з табою назаўжды, На ростанях шляхоў ёсць ты, мой добры волат. І ў новы век ляцяць імклівыя гады. Air Jordan IX 9 Shoes