Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АСТРЫ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Зноў астры познiя цвiтуць
У задуменнасцi наўкола,
Лiсты пажоўклыя лятуць –
Бы мабылi над частаколам.

Вазы аблок вязуць вятры
У невядомым iм напрамку.
Рабiн халодныя кастры
Палаюць чырванню на ранку…

Асеннiм астрам маладым,
Бы паннам, пiшуцца санеты…
Ёсць нешта сумнае заўжды
Ва ўсмешцы кветак познiх гэтых.