Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аўтакрама

Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Аўтакрама

Мы не ходзім па прадукты
за дзясятак кіламетраў –
аўтакрама, на ўвесь дух ты
прыляціш да нас каметай.

Аўтабус не даязджае,
куды ходзіць аўтакрама,
каб з варэннем, з цукрам, з чаем
і вясковец быў таксама.

Шмат прадуктаў нам прывёз ты,
дарагі шафёр Міхалыч.
Праязджаючы па вёсцы,
некалькі разоў сігналіш.

Прыпыняешся ля хатак,
ля зачыненых сяльмагаў.
За вітрынным шклом багата
хлеба, малака, прысмакаў.

Па цане тавар па таннай,
не “кусае”, не “з зубамі”.
Называем мы з пашанай
прадаўшчыцу нашу “пані”.

Купім селядзец і чыпсы,
квас, марожанае, віны
і раскажам прадаўшчыцы
ўсе вясковыя навіны.

Хлюпаюць сюды ў галёшах
і дзядулі, і бабулі,
каб купіць адэкалончык,
вёдры, накрыўкі, шампуні.

Адпускае пані Таня
нам і каўбасу для кошкі,
і мятлу для падмятання,
і для ўнука чыпсаў трошкі.

Прыляцелі што ёсць духу
да сялян прадукты самі.
Чыпсы ды цукеркі ўнуку
дзед купляе ў аўтакраме.