Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабулін запавет

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Светлай памяці маёй бабулі Ф. Я. Літвіновіч прысвячаю… Жыццё пакінуць як героі Адзінкі з тых, хто жыў на свеце. Астатнім жа ні скарб, ні зброя Не дапамогуць перад смерцю. Тут жыў, тут — знік. Імя — і тое Забудуць людзі вельмі хутка. Сплывуць імкліваю вадою У вечнасць словы, справы, чуткі. Ці не таму у час адказны Пад ціскам страху таямніцы Зняважаць іншыя, абразяць Тых, хто лячыў іх у бальніцы, Ці змучаць родных, не іначай, Не стогнам болю ад расстання, А нейкай зайздрасцю свярбячай: “Яны — жывуць, мяне — не стане…” Ды ёсць і іншыя з смяротных: Ад іх жыцця спрадвечным вее І нават іх апошні подых Нясе святло, цяпло, надзею… Гады, як знічкі, прамільгнулі, А мілы вобраз — неадступны. І сёння чую шэпт бабулі, Які злятаў з бяскроўных вуснаў: “Жыві па-Божаму, унучка, Будзь шчырай, добрай, не зласлівай, Давай работу сваім ручкам — Без працы нельга быць шчаслівай. Скачы, спявай на радасць людзям І прэч гані тугу ліхую. Няхай твой тварык светлым будзе. І не шкадуй мяне, старую. Не варта слёзкі ліць дарэмна — Я аджыла сваё на свеце. А зараз мне ужо патрэбна Аслабаняць дарогу дзецям…” Бабулін запавет і прыклад Нясу праз лёс свой асцярожна. Яна жыла праўдзіва, светла І адышла ў нябыт — прыгожа. Air Jordan Horizon AJ13