"Бабулька"
   Адзета неяк старамодна
   Кіек,сагнутая спіна
   Ідзе паволі,асцярожна
   Відаць не з гораду яна
   Ніхто яе не сустракае
   Адна ідзе,адпачывае
   Чуць абапрэцца аб кіечак
   З усмешкай штосьці разглядае..
   Жыцьце яе не шкадавала
   Твар у маршчынках,іх не мала
   І толькі позірк малады
   Скрадае старасьці гады
   Сівыя валасы з пад хусткі
   Маленькі клуначак у руцэ
   У "гарошак"сітцавая блузка
   Дзе ж сустракалася ты мне?
   Стаю я доўга,сэрца шчэміць
   Маланкай думка ў галаве
   Мая бабулька!Фота ў рамцы
   У нашай хаце,на сцяне !
   Нажаль абняць не давялося
   Вось толькі фота засталося..
   Яны-як сестры і здаецца
   Гукні вось гэту-адзавецца!
   Пайшла далей.Услед гляджу
   І ў думках"Дзякуй"ей кажу
   Назад вярнула скрозь гады
   Пабачыў родныя сляды...