Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Байка

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Гарэла добра печ, Але народ Палёгкі захацеў – прызначыў служку, Каб ён паліў. Няўклюда і звырод Усё зрабіў якраз наадварот – Перш-наперш зачыніў ціхутка юшку І запусціў у хату ўвесь смурод. Калі мазгоў няма і на панюшку – Насмешыць можна нават і цялушку! І душыцца народ каторы год… Ды мо знайсці прыдатную папружку І не сядзець, Вады набраўшы ў рот, А шугануць няўцямлівага служку?! Ці ўчадзеем, Ці ўсё-такі дапетрым Праветрыць душы шчырасці паветрам? 2001 Sneaker Release Dates 2019