Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

http://nestekla.ru/ мягкие окна. Как изготовить своими руками гибкие окна.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баль пахаваных надзей

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)
Свечкi гараць, асвятляючы бальную залу
I твары жаданых, мiлых сэрцу гасцей.
Цябе караную каралеваю балю,
Балю маiх пахаваных надзей.

На тваю галаву ўскладзе мая памяць
Карону загубленых дней i начэй.
Толькi не плач, сёння свята табе абяцаю
На балi маiх пахаваных надзей.

    I не крыўдуй, падары мне усмешку,
    Пакуль не прыйшоў час зiмовых завей,
    Пакуль яшчэ снег нашай памяцi сцежку
    Не знiшчыў ушчэнт, прыдзi маё сэрца сагрэй.

Я, як i ты, не люблю адзiноту,
Хаця аднаму спакайней i лягчэй.
Чуеш, восеньскi дождж з развiтальным акордам
На баль завiтаў пахаваных надзей.

Цябе абдыму ў апошнiм я танцы,
Права за iм я пакiнуў сабе.
Няхай назавуць усё гэта вар’яцтвам,
Ты iм не вер: гэта проста мiнулага цень.

    I не крыўдуй, падары мне усмешку,
    Пакуль не прыйшоў час зiмовых завей,
    Пакуль яшчэ снег нашай памяцi сцежку
    Не знiшчыў ушчэнт, прыдзi маё сэрца сагрэй.

Сярод лiстападаўскай ночы агнямi палае
Маёнтак, шкада толькi тое, што гэта падман.
Мана, як i то, што к сабе прыцiскаю
З няўмольнай пяшчотай шалёна чаруючы стан.

Ды на дно крышталю вiно гучна льецца:
Яно адвядзе i сцiшыць мой боль.
Даруй, але больш за астатнiх нап’ецца
На балi сваiм сам бязглузды кароль.

    I не крыўдуй, падары мне усмешку,
    Пакуль не прыйшоў час зiмовых завей,
    Пакуль яшчэ снег нашай памяцi сцежку
    Не знiшчыў ушчэнт, прыдзi маё сэрца сагрэй.


Вельмі чулы верш.Цікава,што

Вельмі чулы верш.Цікава,што натхняла Аўтара...