Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІААХІМА ХРАПТОВІЧА

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

(4.02.1729—4.03.1812)

Багацце можна ў карты прагуляць,
Прапіць, спаліць і з’ехаць у замежжа,
Каб прывіднае шчасце там шукаць,
А не ў Айчыне жыць, нібыта ў вежы
Высокай, што стаіць сярод вятроў,
Высокім неба над сабой трымае…

Што грошы? Грошы—не любоў.
Любоў да роднае зямлі жывая,
І ты будуеш школу і царкву,
Палац прыгожы і бібліятэку
Для ўсіх людзей, якія тут жывуць
І што ідуць сюдой з вараг у грэкі.

І ў кожнай кніжцы рук тваіх цяпло,
І кожная прыступкай да Айчыны,
Якая будзе Заўтра, дзе святло
Гадоў мінулых знікнуць не павінна,
А жыць у школах, Храмах, у людзях,
Якім Айчына, як матулі сэрца,
Як сэрца, што ў Еўропы у грудзях,
Якое роўна і спакойна б’ецца…

13.05.2009