Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДАМА КІРКОРА

Яшчэ не ацэнена
(21.01.1818—23.11.1886) Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы. А ў музыцы і ў вершах, як агонь, любоў Да Беларусі, для якой штодня жывеш ты, Як і сябры твае паэты і музыкі, Якім Радзіма—як матуліна цяпло. І кожны хто Радзіму любіць—той вялікі, Як вежаў замкавых спакойнае святло, Што ў душы зацякаючы людзей тутэйшых, Нібы малітва ў Храме велічным, жыве І будзе жыць, і прыбліжаць наш час святлейшы, Які яшчэ як росы ў маладой траве На курганах, дзе спяць героі славы нашай І будуць спаць, бо ёсць каму край бараніць І ёсць той хто пра іх легенды нам раскажа, Каб мы змаглі Радзіму, як яны, любіць… І вершам з музыкай да раніцы гучаць, І марам не губляцца ў цыгарэтным дыме Пакуль сябры з табою за сталом сядзяць І светла думаюць аб долі і Радзіме. 12.05.2009 Air Force 1 Mid Flyknit