Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(19.03.1768—25.12.1844) Сядзіш прад свечкай, свечка ў цемнаце, Бы кветка адзінокая, цвіце... У Шчорсах школу маеш для сялян, Каб і яны ў жыцці магчымасць мелі Не толькі ведаць, як завецца пан, А для чаго на свеце— разумелі— Жывуць яны і гінуць у паўстаннях. Без сонца ў небе не пачнецца ранне, Як не пачнецца шлях ад родных хат У свет без веры, што вяртанне будзе Дамоў, хоць гэты край не райскі сад. Хто бацька твой—ніколі не забудзеш І будзеш кнігі сабіраць, як ён. Адам Міцкевіч у цябе загосціць. Да мудрых кніжак трапіўшы ў палон, “Гражыну” ён задумае і ўзросціць, І, гледзячы на сумны дождж з вакна, Прашэпча ён: “Айчына ў нас адна...” І вершаў беларускіх настварае, Якія потым згубяцца, згараць, Як зараз свечка прад табой згарае, Каб аніколі больш не асвятляць Таго, што свет само ўжо асвятляе... 27.04.2010 Nike Tiempo Legend