Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДАМА ПУСЛОЎСКАГА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(1842(?)—26.06.1863)

На белых травах кроў і кветкі на крыві,
І ты па іх, палонны, на растрэл ідзеш,
І спадзявання ўжо няма пачуць: “Жыві…”,
Але ўсё ж ты любоўю, як і жыў, жывеш,
І бачыш далеч, у якой наш родны край
Краінай будзе вольнай і таму табе,
Нібы царкоўны хор, гучыць птушыны грай,
І ўсё журботнае ты бачыш не ў журбе,
Бо недарэмна ўчора пралілася кроў,
І кроў шматкроп’ем стане, каб пазней
ізноў
Такія, як і ты, працягвалі дарогу
Да Беларусі беларускай, у якой
Па-беларуску людзі размаўляюць з Богам,
Па-беларуску размаўляюць між сабой…

І, каб не бачыў ты прад смерцю родны свет,
Кат вочы завязаў табе, сказаў страляць,
Але ўсё роўна крыж ты бачыў на царкве
І бачыў, як анёлы ў Беларусь ляцяць…

22.07.2011