Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА

Яшчэ не ацэнена
(24.12.1891--29.12.1949) Як канваір, мяцеліца збівае з ног І замятае, як агонь, крывавы след. І чорная тайга з дарогай на той свет, Як страшны сон, які прысніцца толькі мог, А яваю не стаць, бо ёсць над намі Бог, Як ёсць заўжды святло ў касцёле і царкве, Але святар ідзе —вялікі філантроп— Па мёртвае дарозе ў свой апошні шлях, І снег, нібыта крыж бялюткі, на плячах Ляжыць і снег наўкол, нібы другі патоп, Дзе белы свет з жыццём губляецца ў снягах І паўстае, нібыта ўдар кувадлы ў лоб, Каб раптам не ажыў, хто жыць яшчэ хацеў І верыў, і любіў, і спадзяваўся зноў Вярнуцца ў родны край, дзе светла ад дажджоў, Як ад малітвы... 3.02.2005 Nike Benassi Slide