Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДОЛЬФА КЛІМОВІЧА

Яшчэ не ацэнена
(20.04.1900-- 24.11.1970) Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага яснага дня… Максім Багдановіч У Вільні арган у касцёле іграе, І музыка, нібы малітва, жывая У душы людскія плыве, не знікае, Цябе ж ад журботы штодзённай вяртае У Прагу, дзе ўсе яшчэ ўсё маладыя, Дзе мары, і справы, і сны залатыя Аб той Беларусі, якая святая, Якая дзяцей сваіх аберагае, Каб сцежкі былі і гасцінцы старыя, Бярозы і замкі, капліцы з крыжамі, Бо воўк у піліпаўку нема там вые, А ў весну нябёсы бялеюць бусламі… Арган не сціхае, з табою ўздыхае… Зноў камера смертніка-- нібы магіла, З якой ты выходзіш ссівелы, чужая. Але Беларусь яшчэ за небасхілам, І ў сэрцы тваім не памерла, і будзе З табою і ў святы святыя, і ў будзень, Бо з роду крывіцкага ты-- назаўсёды, Бо рунь зноў праб’ецца з-пад снегу і лёду… Арган не сціхае, з табою ўзлятае Над Вільняй, над тлумнай вялікай краінай, Дзе ёсць Беларусь, што сягоння не знае, Якога яна мае слаўнага сына, Які сёння зноўку журботны, як тыя І нашы героі, і нашы святыя, Што верылі: нават калі іх не будзе, Не знікне Айчына-- ёсць крыўскія людзі… Арган не сціхае, ён душы яднае Па-над Беларуссю, што сонца чакае… 9.03.2008 Kids