Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АЛЬДОНЫ

Яшчэ не ацэнена
(1309—26.05.1339) Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына… Альдона зрабілася Ганнай. І сніцца, як воля, Айчына, Князёўне, што стала жаданай Пад небам чужым і халодным, Як вецер, як снег, што вясною Ляціць адзінокі і родны На поле, што тут за сцяною Старога, як Польшча, палаца, Дзе танцы, уцехі, забавы, Дзе слёзы і смех, і паяцы, Дзе кожнаму хочацца славы… А ты каралеваю стала, І мужу пакорнаю будзеш, І гэтага будзе тут мала І мужу, і Богу, і людзям. І будзе нядоўгай дарога… Ды будзе, як сонца, Айчына, Дзе ты не разлюбіш нікога, Бо любяць дачку Гедзіміна У княстве вялікім і вераць, Што шлюб недарэмны, для справы… Цвіце акрываўлена верас І вецер самотна-гаркавы. 21--22.09.2005 NIKE