Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА НЕЗАБЫТОЎСКАГА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(2.10.1819—21.03.1849) Мары пра каханне, славу і свабоду Для цябе, як лекі, хвораму ў турме. І ты верыш: свечку нехта ў Храме ўпотай За цябе паставіць, вецер не задзьме, Як не знішчыць мары, мары аб свабодзе, У людзей, што сёння, нібы на крыжы. Сонца ў хмарах, як твой край у снезе й лёдзе. Да вясны далёка і не ўсім дажыць. Ты адзін у камеры, з табой адзіным Гаварыць тут нельга, бо крамольшчык ты. Страшная крамола—любіш ты Айчыну, Хочаш, каб Айчыну як і крыж святы Не трымалі ў брудзе, а ў душы—як Храме, У якім і слёзы, у якім і спеў. І не трэба нам чужынцаў, бо мы самі Разбяромся дома, дзе ў нас дом, дзе хлеў… Мары пра каханне, славу і свабоду, І твая душа ўжо болей не ў турме. Плача свечка. Нехта смела, а не ўпотай За цябе паставіў. Вецер не задзьме… 24.05.2009 Nike Ambassador VIII 8