Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА

Яшчэ не ацэнена
(каля 1810—1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой—не пракляты, А любы, нібы з васількоў букет, Што ты паклаў на сцежку інсургентаў, З якімі волю для людзей шукаў. Крывёй за волю плацяць—добра ведаў І ты сваёй крыві не шкадаваў. І хоць было разгромлена паўстанне Ты не адрокся ад былых дарог, Бо Беларусь—не кветка, што век вяне, А Храм любові, дзе жыве Пан-Бог, Дзе ўсё сваё: і песні, і легенды, І мова, без якой загінем мы, Як без людской спагады інсургенты Сярод завейнай лютае зімы. І будзеш сніць Парыж і Лондан шэры, Дзе ты і сёння мог спакойна жыць І не палохацца ад стуку ў дзверы, Бо за дзвярамі, як ваўкі, віжы. Напішаш ты пра родны край балады, Дзе пра любоў сваю не прамаўчыш. Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Нібыта ўчора з’ехаўшы ў Парыж… 10.02.2009 Air Jordan