Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АНДРЭЯ МРЫЯ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
(1.09.1893--8.10.1943) Ты едзеш на Радзіму паміраць-- Такую радасць даў табе Гулаг. Наўкол снягі і, нібы кроў, зара За цягніком па дрэвах, як гарах, Цячэ і намывае ў сэрца сум Па тых часах, калі шчаслівым быў. І не хаваеш ад людзей слязу, Нібы жыццё, якое ўжо пражыў. Ты едзеш на Радзіму паміраць. А на Радзіме трэці год вайна. І твой вагон-- вялізная труна, І колы ўсю дарогу грукацяць, Як малаткі грукочуць па цвіках. Тваё жыццё губляецца ў снягах. Твая ж душа, як рукапісы кніг, А рукапісы кніг, нібы душа, Гараць і застаюцца ля жывых, Як кветкі палявыя ля крыжа, Дзе ты забіты нелюдзьмі ляжыш, І вецер з Беларусі твой цалуе крыж… 20.10.2007 Sneaker