Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АНТОНІЯ ЛЯШЧЭВІЧА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(30.09.1890—17.02.1943)

Ворагам холадна. Ворагі паляць
Хаты і Храмы, старых і дзяцей.
Паляць усё, ды не спаліцца памяць,
Памяць любога агню наймацней.

Молішся ты і малітваю шчырай
Душы ратуеш, што ў неба, бы ў вырай,
Следам за дымам лятуць і лятуць,
Потым у небе ў начы зацвітуць
Зорамі шчырымі, быццам бы слёзы,
Зорамі светлымі, быццам бярозы,
Нашы бярозы, што ў весну заплачуць,
Бо ўжо цябе ля касцёла не ўбачаць
І не пачуюць малітвы тваёй
Толькі пабачаць цябе над зямлёй
У аблачынцы, якая сумуе….
Мог ты застацца пажыць, не схацеў,
Бо адзін Бог нам жыццё ўсім даруе,
А не чужынец, які азвярэў.

Ворагам горача-- ворагі паляць
Хаты і Храмы, старых і дзяцей.
Паляць Айчыну, не спаліцца ж памяць,
Памяць любога агню наймацней.

13.05.2009