Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА БАЛЯСЛАВА КАЛЫШКІ

Яшчэ не ацэнена

(7.08.1837—9.06.1863)

Як знак невінаватасці— парваная вяроўка,
Але спакойна кат ізноў нацягвае пятлю.
І сонца над прыціхлай Вільняй божаю
кароўкай
З нябёсаў светлых, як з крыла анёла, на
зямлю
Перад табою падае і назаўжды знікае,
І ты вісіш, нібы звана невырваны язык.
І ўжо народ на пляцы-- як кулак, які сціскае
Твой сябар,у сабе, як бомбу, затаіўшы крык.
І гэты крык з душы прарвецца і разбудзіць
Бога,
І мары светлыя ўсе збудуцца, і праз гады
Твая паўстанцкая не зарасце быллём дарога
Да Беларусі вольнай, нібы да жывой вады…

8.07.2011