Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА БАРБАРЫ РАДЗІВІЛ

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
(6.12.1520—8.05.1551) …А Кракаў не плакаў, а плакала Вільня. Карона, як зорка з нябёс, з галавы Кацілася ў змрок адзіноты магільнай І ў хмары ўзляталі з касцёла й царквы Анёлы, нібыта малітвы святыя, Але ўсё не тыя, але ўсё не тыя, Каб імі Барбару ізноў ажывіць. Атрута, нібыта агонь, у крыві І побач каханы, як дым, растае, Знікае і рукі, як крылы, твае Цяжэюць, а нехта далёкі смяецца. Спынілася сэрца, спынілася сэрца І Кракаў прыціх, але плакала Вільня, І сонца ўзыйшло з белавежскіх лясоў, Як шчыт, над дарогаю роднай і пыльнай, Якой назаўсёды вярнуца дамоў Табе маладой і прыгожай, як сон, Які мог прысніцца анёлам тваім, Што зараз глядзяць на цябе, як з вакон, З нябёс, дзе хмурыны, як вечнасць, як дым… 23.09.2005 Air Max Shox 2018