Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА БЕНЯДЗІКТА ДЫБОЎСКАГА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(29.04.1833—31.01.1930) Маёнтак родны твой Адамарын Застаўся без цябе, як плыт, адзін На хвалях часу і Еўропы тлумнай, Дзе і табе было зусім не сумна Ні ў Дэрпце, ні ў Варшаве, ні ў Берліне. Прайшоў агонь паўстання па Айчыне, І дымам ты занесены ў Сібір, Дзе возера Байкал, нібы пацір, Напоўнена чысцюткаю вадою. Глядзіш на снег і бачыш прад сабою, Праз далеч, беларускія азёры, Лясы і рэкі, жытнія прасторы... Ты вернешся дамоў, каб дом пакінуць І, дом пакінуўшы, любіць Айчыну, Не верачы, што ўсё наўкол ад Бога І нават гэта праз Сібір дарога, Якой ты едзеш, як дамоў, у Львоў, Дзе беларуская не знікне кроў У сэрцы, што па-беларуску б’ецца, Бо гэта беларуса сэрца... 23.04.2010 Puma