Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(8.01.1892--29.11.1938) Слова да слова, як цэгла да цэглы-- Так беларускі будуецца Дом. Колькі ў падмурак яго з нас палегла! Колькі шчэ вечным атуліцца сном! Заўтра й цябе расстраляюць і восень Будзе з крывёю тваёю чарнець. Згубіцца ў хмарах апошняя просінь, Горка звуглее асенняя медзь. Слова ж чужое нам родным не стане, Як і не стане зямля нам чужой, Дзе нарадзіліся мы і світанне Душы напоўніла нашы слязой, Быццам малітвай адвечнаю-- Храмы, Храмы, што будуць на нашай зямлі Роднымі нам, не чужымі таксама Тым, што да нас з дабрынёю прыйшлі… Заўтра ты прыйдзеш, як заўтра, дадому І не пазнаеш свой Дом і свой Храм. Што ўсё не так-- ты не скажаш нікому. Што ўсё не так-- нават Бог знае Сам. Слова да слова, і сэрца да сэрца,-- І ажывае зноў мова дзядоў, І беларусам тутэйшы завецца, І Беларусь-- як пралітая кроў За Беларусь… 7--10.10.2007 NEW NIKE SHOES