Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

Яшчэ не ацэнена
(23.01.1808—17.12.1884) Не трэба чужога, не трэба чужога! Ні грошай, ні мовы, ні Бога,-- Нічога не трэба чужога! Мужык беларускі—мужык, Ён слухацца пана прывык. Ён з панам разумным—разумны, Ды толькі вось пан нешта сумны. І царскія ўлады—не рады, Шпікі, як сабакі, ля хаты. Якую ён школку трымае? Няўжо ён законаў не знае? А пану шчэ сніцца паўстанне І верыца ў светлае ранне, Ды толькі не трэба чужога: Ні праўды, ні волі, нічога, Нічога не трэба чужога! …Вятры за вакном завываюць, Снягамі агонь засыпаюць, Дзе чуюцца крыкі і смех. І сыплецца, сыплецца снег На ліпу, на хату, на долю. І свечка асвечвае волю, Якой не было і ці будзе. За вокнамі мроі і людзі, Надзеі, бяда, спадзяванні І белая, сумная пані, Якая сустрэчы чакае, Якая адна і святая І ёй не патрэбна чужога Ні сына, ні мовы, ні Бога, Нічога чужога, нічога! 23.01.1993 Nike Odyssey React