Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ДУНiНА-МАРЦiНКЕВiЧА...

Яшчэ не ацэнена

Вiнцук Марцiнкевiч – зямляк мой славуты –
Нiколi крамолы цару не чынiў,
Аднак быў сасланы царом на пакуты
Далей ад сталiцы, дзе люд баранiў ?
У царскiм судзе выступаў адвакатам,
Пры тым безкарыслiва гэта рабiў,
За што i кляймiлi яго “дэмакратам”,
Хаця па натуры - рамантыкам быў...
У сталым узросце к пяру пацягнуўся,
Пiсаў на той мове, што чуў, разумеў,
Народ усхваляць, яго годнасць iмкнуўся,
На што ад улады дазволу не меў.
Таму яго п’есы нiдзе не пускалi, –
Нi славы, нi грошай... А толькi адчай
i думкi-трывогi, што ў сэрца запалi,
Не столькi за ўласны лёс, колькi за край –
Збяднелы i цёмны, бы ў путы закуты,
На роднай зямлi – як на целе нарыў...
Вiнцук Марцiнкевiч, зямляк мой славуты,
Пры гэткiх абставiнах жыў i тварыў.