Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ГЕДЗІМІНА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(1275—1341) Нібыта смерць, халодная зіма І ў Вільню аніхочацца вяртацца, Бо ўсё замецена, і ўжо віна няма, І ў замку не збіраюцца здавацца. І ты на замак, як на сон, глядзіш Праз белы снег, нібыта праз самоту, І ля агню, як ля царквы, стаіш І неба над табой, нібыта з лёду, І ў гэтым лёдзе трэшчынай страла Ляціць у сэрца, што не любіць цішы. Ляціць страла, як цемра, да святла І кроў тваю мяцеліца заліжа. І зазвіняць у гарадах званы, І хтось заплача, нехта засмяецца. І ад тваёй труны, як ад сцяны, Адыдзе ноч і новы дзень пачнецца... 12-13.08.2005 womens nike shoes