Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІГНАТА ДАМЕЙКІ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
(31.07.1802—23.01.1889) У цябе ёсць свой Храм—Беларусь, да якой Ты ідзеш праз паўстанне, вандроўкі, чужыну І святлееш, мацнееш самотнай душой, У якой, нібы сонца ў нябёсах, Айчына, Што была і тваёй застанецца, як крыж На магілах у продкаў, што з верай жылі, Што на свеце няма і не знойдзеш зямлі Прыгажэй і мілей, чым свая, хоць маўчыш Аб любові сваёй, бо не варта крычаць, Бо Айчына ад крыку краінай не стане, У якой жураўлі на Палессе ляцяць, У якой ружа-кветка цвіце і не вяне. І прад смерцю, вядомы, прыедзеш дамоў, І, нібыта наіўны хлапчук, ты заплачыш, Калі родныя песні пачуеш і ўбачыш, Як плывуць на Купалле вянкі з васількоў Па рацэ, да якой ты з дзяўчатамі сам Не аднойчы хадзіў... І прыедзеш у Крошын, І пасадзіш дубкі, каб раслі і каб нам Уздымалі нябёсы над краем прыгожым, У якім пра цябе будзе помніць трава, Што расце на магілах, на белых капліцах, Будзе помніць вада, што бруіцца ў крыніцах, Будзе помніць касцёл, будзе помніць царква. І ў далёкую Чылі ты вернешся зноў, Але ты назаўжды застанешся душою Ля бацькоўскіх магіл, ля азёр, ля дубоў, Што асветлены першай тваёю слязою... 23.02.2009 Nike Air Huarache