Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(15.07.1410) Пад латамі стальнымі крыжакоў Жывыя душы і жывая кроў, І ім, як нам, жыццё таксама міла, Але палюбіць сёння іх магіла, Бо з намі Вітаўт наш, над намі Бог, І коп’яў лес, і стрэлаў нашых хмары, Што ў небе над самотаю дарог Лятуць і лётам абуджаюць мары Аб перамозе, да якой ідзём За Вітаўтам, нібыта за агнём Праз ноч у дзень, дзе нашыя магілы, Нібы прыступкі лесвіцы, з якой Нам воляй дыхаць, бачыць край наш мілы, Нібыта Храм бялюткі, прад сабой... Звіняць мячы, крывавяцца шаломы, І коп’яў лес трашчыць, нібы трыснёг. І ўжо адказ ёсць на пытанне: “Хто мы?”, Але яго яшчэ не чуе Бог... 17-19.08.2005 Zoom Lebron XV 15 Low