Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ

Яшчэ не ацэнена
(каля 1837—пасля 1886) Ты ў высылцы за кінутыя кветкі Паўстанцу на яго апошні шлях Глядзіш на свет з усмешкай вельмі рэдка, Часцей за ўсё—праз слёзы на вачах, Бо тут забыцца пра Шапэна, Ліста, Пра Менск і Вільню, пра сваіх сяброў— Нібыта ўсё, што ёсць, спаліць дачыста, Каб праз хвіліну аднаўляць ізноў… І помніш Вільню ты і Менск, вядома, І мовы беларускай—прыгажосць. Праз дваццаць год ты вернешся дадому, Не вернецца ніколі маладосць. Ды не шкадуеш, што букет праз краты Для інсургента кінуць ты змагла,-- Не хлопца прад табой вялі салдаты,-- Айчына нескароная ішла. 7.11.2008 Adidas