Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(17.02.1806—13.07.1868)

У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш
І збіраеш Беларусь, каб не знікала
Беларусь у пыле і ў палын-траве,
А была, як Храм, дзе б кожны дзень гучала
Мова наша, беларуская, якая,
Як яе мы беражом, нас зберагае
Ад знікнення назаўсёды з родных ніў,
Для якіх былі мы створаныя Богам.

З Беларусі ў Беларусь плывеш праз дні,
Дзе рака, нібы нябесная дарога,
Па якой не кожны Ноем паплыве,
Бо не кожнаму яшчэ тут зразумела,
Для чаго ён сёння на зямлі жыве…

Птушка з кургана высокага ўзляцела,
Як душа, што не знайшла сабе спакою,
Бо не ўсё ў Айчыне так, як мае быць,
Хоць і ўсходзіць сонца, свеціць над зямлёю
І ў палях калоссе спее і шуміць.

Тут людзям тутэйшым волі не хапае,
І чужынцы тут, нібы гаспадары.
Ты па Віліі плывеш, вада спявае
Аб зары,
Далёкай, нашай, нібы кроў,
Ад якой пачнецца Беларусь, якая
І цябе ўзгадае і праз сто вякоў,
Бо яна твая,
Яна жывая…

26.08.2010