Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА

Яшчэ не ацэнена

(3.06.1786—16.03.1853)

Чырвоная цэгла, нібыта з крыві
Людзей беларускіх, якія Айчыне
Жыццё аддавалі, казалі: “Жыві...
А будзе Айчына, то й нас не пакіне
Жыццё, дзе замешана ўсё на крыві.”

Будуеш не замак, будуеш музей,
Дзе тысячам птушак Вялікага Княства
Маўкліва-пытальна глядзець на людзей,
Якія захоплены вечным змагарствам
За грошы, за места, дзе будзе цяплей.

Малюеш, купляеш карціны і кніг
Навёз ты ў маёнтак з Парыжа, з Варшавы,
Каб кожны, хто хоча чытаць, чытаў іх
І ведаў, што родныя нашы Паставы—
Таксама Еўропа для нас, не чужых...

Хлапчына віхрасты глядзіць праз вакно
На кнігі, на птушак Вялікага Княства.
Ён вырасце хутка, і будзе ізноў
Наш край не балотам, а краем бунтарства,
Дзе нельга панішчыць да краю любоў...

24.06.2010