Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ВЕРАНІЦЫНА

Яшчэ не ацэнена
(1(13).06.1834—1904(?)) Тарас на Парнасе, а ты ў Беларусі, Дзе чорныя вошы і белыя гусі, Дзе наша адвечнае слова “любоў” Не толькі са словам рыфмуецца “кроў”, А нашай зямлі дае колер чырвоны У полі бялюткім, дзе кружаць вароны Па-над інсургентамі, што паляглі За волю і славу радзімай зямлі, Якую ты любіш за песні жальбы, Якія спявае народ несляпы. У Віцебску сумна табе не бывае, Таму з Пецярбурга сюды ты ўцякаеш Пад родныя шаты, буслова крыло, Дзе ў сэрца ўрастае цяпло і святло, Якія пасля ператворацца ў вершы. І ў лепшую долю Айчыны ты верыш, Бо з вераю моцныя мы і ў нас вера Заўсёды ў душы, як пад лавай сякера, Пад небам, якое, бы вочы дзядоў, Лагоднае, грознае, дзе век любоў Спакойна жыве, але ўсё-ткі, бывае, Маланкай, як востраю шабляй, шугае І ўсю Беларусь для цябе асвятляе, Дзе наш не сумуе Тарас на Парнасе І нашая мова жыве, не зжылася… 5.11.2010 Nike Air Force