Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАРУСЯ КАГАНЦА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(10.02.1868 — 20.05.1918)

За родную краіну, звычай і мову,
за гонар груддзю ўставайце.
К. Каганец

...І турма на зямлі на бацькоўскай — турма,
І зіма на зямлі на бацькоўскай — зіма.
І ты пішаш пра волю, нібыта гарыш,
І малюеш, нібыта да сонца ляціш
І вяртаешся, светлы, назад на раллю,
Каб шаптаць, як малітву: «Айчыну люблю...»

Хто пачуе цябе — той убачыць вясну,
Як ты бачыш цяпер прад сабою сцяну,
На якой, як на лёдзе, расколін галлё
Разрастаецца...
І ўжо не стане быллём
Васілёк, што самоціцца ў жыце тваім
Без цябе, без тваёй маладой грамады,
Для якой родны край — гэта Дом, а не дым,
Не туман над прасторам балот і вады.

І ты выйдзеш на волю, нібыта згарыш
І нібыта да сонца адзін даляціш,
І ўпадзеш, і падымешся ў вершах сваіх
За Айчыну, якую любіў кожны міг
І за доўгія зімы, дзе снег, як патоп,
І за песні, і плач, за ўтравелы акоп,
Дзе змяшалася кроў і сваіх, і чужых...

14.04.2009