Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КУЗЬМЫ ЧОРНАГА

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
(24.06.1900--22.11.1944) Зноў турэмная камера сніцца, Як труна, у якой ты жывы. А на вуліцы не навальніца, А вайна каля самай Масквы. І не можаш ніяк ты прачнуцца, Каб, як кокан матыль пакідае, Так пакінуць турму і вярнуцца У дзяцінства, дзе мрой залатая Павуціна плыве над табою І, знікаючы ў мінскай турме, Рассыпаецца чорнай журбою Па Айчыне, нібы па зіме, У якой ты не можаш ні ўспомніць Непрыгожыя кветкі крыві І штыкоў зледзяенелыя промні За вакном, дзе шчэ шэпча: “Жыві…” Адзінокая шэрая ліпа. І жывеш ты і знаеш-- не сніш Гэты лёс, што табе, як снег, выпаў, Дзе ў табе твой хрыбет, нібы крыж… 30.10.2007 NIke Dunk SB MID