Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА

Яшчэ не ацэнена
(7.09.1832—4.05.1863) Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай І над табой, забітым, маладым. І ўслед з крывёй папоўз за шабляй вострай Вызвольнага паўстання слёзны дым, Па-за якім засталіся дарогі, Якія ты, як праз агонь, прайшоў, І радасці зямныя, і трывогі Спазнаў далёка ад зямлі дзядоў На сцежках акрываўленых Каўказа, Куды прасіў, каб родныя табе Прыслалі васілёк, і ты адразу “Бывай!” сказаў бы маладой журбе… І ты сказаў, вярнуўшыся дахаты: “Каб волю атрымаць, патрэбна ўстаць З калень, і будзе край не край пракляты,-- Краіна, за якую аддаваць Жыццё не грэх, бо гэтая краіна, Як Божы Храм, адна і назаўжды!..” Лістотай першай над табой рабіна Затрапятала. Як агонь, лісты Табе дарогу ў вечнасць асвяцілі І Беларусь, якая будзе тут, Калі яна аднойчы знойдзе сілы Пазбавіцца спрадвечных пут… 24-29.04.2011 Air Precision 2017