Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІХАЛА КАЗІМІРА РАДЗІВІЛА

Яшчэ не ацэнена
(РЫБАНЬКІ) (13.06.1702—15.05.1762) У Княстве вялікім вялікія людзі І ты сярод іх з беларускай душой Вялікі і ў свята святое, і ў будзень, Бо Княства, як сэрца, заўсёды з табой. У парку нясвіжскім ва ўтульнай альтанцы, Нібыта на пояс на слуцкі, глядзіш На зоры, а ў замку да раніцы танцы І, нібы тэатр, сёння цэлы Нясвіж У цэнтры Еўропы, якая ваюе І будзе яшчэ між сабой ваяваць. Не войны, а мануфактуры фундуеш, Бо грошы—не грошы, калі іх трымаць У куфрах вялікіх Вялікага княства. І тут ты шчаслівы, бо роднай зямлі Свайго не шкадуеш жыцця і багатства… Гады праляцелі, як і не былі, Гады праляцелі, але засталося Усё, што з душою і сэрцам рабіў Для мілай Айчыны, дзе ў полі калоссе Шапоча пра тых хто тут жыў і любіў Вялікае княства, дзе добрыя людзі Былі, ёсць і будуць з вялікай душой, І Княства вялікае вечна тут будзе У кожнай травінцы, пясчынцы малой… 10.06.2011 Kobe 13 A.D. Shoes