Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(20.11.1901—29.10.1937) ...А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы І верыў, што здзейсняцца мары твае У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа Асіліць цямрэчу, што жыць не дае. Цябе ж расстралялі, а творы спалілі І чорны кастрычнік зрабіўся чарней. Тваей аніколі не знойдзем магілы, Айчына магілаю стала тваей. І людзі баяцца заплакаць, бо слёзы Прыцягваюць чорны расстрэльны свінец, Таму адзінокія плачуць бярозы У шэрані ранняй, нібы ў сівізне. І попел змяцецца ад спаленых твораў, І змыецца кроў, і пральецца зноў кроў, І гэта яшчэ сотні раз тут паўтораць Злыднюгі, якім не патрэбна любоў Да роднай зямлі і да роднае мовы. З нябёс на зямлю ты спакойна глядзіш, Бо знаеш, што прыйдзе час лепшы і новы, З травы прарасце беларускі наш крыж, Той крыж, за які тут стралялі, душылі Усіх, хто не траціў пачуццяў людскіх, І мы іх не знойдзем ніколі магілаў, Айчына магілаю стала для іх. 10.06.2010 Nike