Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(9.05.1900—26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю Узлятае і ляціць, ляціць Па-над нашым краем, у якім Не дазволена свой край любіць, Як і нельга нам краям чужым Аніколькі добрых слоў сказаць… У нябёсах поўня, як сляза, Што над Беларуссю Бог згубіў, Гледзячы на белую зямлю, Белую, якую ты любіў, І якую сёння я люблю За бярозы белыя і лён Сіні, як бязмежнасць у вышы, За царкоўны і касцельны звон І найбольш за тое, што ты жыў, Веручы, што прыдзе светлы час, У якім ёсць Беларусь для нас… І глядзіш на свет з нябёсаў ты, І ляціш сняжынкай на зямлю, Каб у Беларусі белаты Больш было, як шчырых слоў: “Люблю Родную бялюткую зямлю…” 14.09.2008 adidas