Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(25.05.1937—20.09.2004) ...Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што апалена жыццём Не менш, чым ты самотаю віна У цягніку, з якога не сыйсці Жывым, бо ноч наперадзе—сцяна, І неба ў зорках, быццам бы ў лісці Апалым поле, дзе прайшоў цягнік, А следам твой праз вецер і туман Імчыць і верш з душы, нібыта крык, Ірвецца, а ў адказ плыве зіма На хмарах, быццам сена на вазах Там, у дзяцінстве, дзе агонь з вадой, Дзе сонца нараджалася ў слязах І падала слязою залатой У травы, у якіх было жыццё Самотнае, як на стале віно, Як па-над цягніком тваім лісцё, Дзе сёння ты і дзе няма даўно Цябе... 20.09.2004 Lebron XIV 14 Low