Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА

Яшчэ не ацэнена

(17.12.1886—9.03.1953)

Шумяць знаёма ясень і каліна.
Але не родны край тут, тут—чужына.
І ты не вернешся дамоў ніколі,
Як ліст з бярозы, што ляціць над полем
Ніколі ўжо не вернецца на голле…

І плача скрыпка, і душа галосіць,
Анёлы песню аж да зор узносяць,
І чуе песню наш Магутны Божа.
І не знайсці краіны больш прыгожай,
Чым Беларусь, якая добра помніць
І востры чорны штык, і сонца промні,
І кожнага хто нарадзіўся тут
І зразумеў, што гэта родны кут,
Адзін, як крыж, што на магіле будзе…

Струна ірвецца. Нібы мора, людзі
Бясконца б’юцца душамі аб неба,
Дзе воблакі, нібы сумётаў срэбра,
Што музыкай навеяны тваёю
Зямной, як мы, як зоры, незямною
У гэтым свеце, дзе трава пад снегам
Не памірае, а вясну чакае,
Дзе Беларусь—і Альфа, і Амега,
І ўсім яе хто любіць—не чужая…

25.04.2009