Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІКОЛЫ УЛАШЧЫКА

Яшчэ не ацэнена
(4.02.1906—14.11.1986) …Ужо з Масквы дамоў не вернешся ніколі, І твой апошні лістапад, нібыта бог, Па горадзе ідзе, нібы па лесе й полі, Не выбіраючы ні сцежак, ні дарог, Як ты не выбіраў, бо меў адну дарогу— Любоў да Беларусі, да якой ішоў Праз чорны снегавей жыцця і праз астрогі, Душой трымаўшыся за веру і любоў, За вёску Віцькаўшчына, што знікае й знікне, Ды застанецца ў сэрцах, курганах сівых І ў слове родным, што ніколі тут не сціхне, Чужым не стане ў акіяне слоў чужых… Апалае лісцё, як золата ад фрэсак, Ад беларускіх фрэсак з храмаў і званіц, Што знішчаны і зараслі высокім лесам, І дзе званы зрабіліся вадой крыніц, Жывой вадой, якую снег прысыпле ўночы, І ты памрэш, але не адрачэшся ты Ад Беларусі, што табе глядзела ў вочы, Дзе бачыла заўсёды час свой залаты, Што прыйдзе ўсё ж аднойчы… 6.07.2011 Nike Jordan