Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МІТРАФАНА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(14.06.1867—30.09.1934) Народ, які меў сваю дзяржаўнасць, мусіць мець яе зноў… М. Доўнар-Запольскі Крыжамі нашых продкаў нашы землі Пазначаны і гэта—назаўжды. У курганах былое наша дрэмле Так, як у Храмах дух жыве святы. І іншае зямлі для нас не трэба, І тут нам жыць, і тут нам паміраць, І ў мора беларускае—у неба Глядзець, паліць касцёр і сумаваць Па тым, што ўжо не вернецца нічога З таго, што страчана, не збераглі. І ты ідзеш і прад табой дарога Да могілак, нібы на край зямлі, Які пазначаны крыжамі продкаў І пройдзе час – пазначыцца й тваім. Цячэ рака, плыве па хвалях лодка Праз туманы, як праз стагоддзяў дым, З якога бачыцца краіна-маці Прыгожая, бы ў Храме абразы. І ты шчаслівы, бо ты бачыш шчасце У Беларусі праз агонь слязы… 8.11.2008 Adidas Energy Boost