Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(18.08.1891—1939) Еўропу снегам замятае Нееўрапейская зіма. Тваю душу ў кулак сціскае Сырая польская турма, Па-за якою скрыпка грае, Як у дзяцінстве, у якім Дарога ў небе залатая, Нібыта ў Іерусалім, У Вільню, да якой ты прыйдзеш Не каву піць і не ўздыхаць, Што беларусаў моцна крыўдзяць, Змагацца будзеш заклікаць... І ўжо Еўропу прадзімаюць Нееўрапейскія вятры. Бальшавікі ў турме трымаюць Цябе, лютуюць, як звяры. Табе ж пра волю скрыпка грае, Спявае, плача, жыць заве І за табою паўтарае“Мы выйдзем шчыльнымі радамі Ажыўлены крывёю верш: На вольны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!..” І ў вёску вестка заспяшае, Што жыў ты годна і ў журбе І хай ніхто больш не чакае Цябе... 14-16.06.2010 Nike Air Max Plus TN