Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МАКСІМА ГАРЭЦКАГА

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
(18.02.1893--20.03.1939) Цёмна, цёмна ў родным краі. На крыжах вятрыска грае. Дзе святло? Святла няма. Доўга цягнецца зіма. Нібы воўк, завея вые. Люд маўчыць. Няўжо— нямыя? Да агню ідзе Максім. Воўчы цень ідзе за ім. А наўкол адна бядота, І жыццё-- нібы балота. Што з таго, што ні граша! Ёсць галоўнае—душа У людзей, што ў родным свеце Патаемна сняць аб леце. Цёмна, цёмна— хоць ты плач,-- З неба зоры ўкраў крумкач. Да святла дайсці ўсё ж трэба. Тут зямля, тут наша неба, Тут шынок, а тут турма, Нават нашая зіма. На крыжах завея грае. Кожны крыж свой выбірае. А ў Гарэцкага дарога-- Да вясны, Святла і Бога… Дойдзе, дойдзе наш Максім. Нам ісці лягчэй за ім. 18.09.1993 adidas