Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ПІМЕНА ПАНЧАНКІ

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
(23.08.1917—02.04.1995) Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю— Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю. П. Панчанка Паэты проста так не паміраюць, Іх белыя анёлы забіраюць У лепшы свет ад хамскае хлусні, У вечны свет ад пыльнай мітусні, Дзе мы жывём у полымі жыцця, Самотныя, як дрэвы без лісця… Паэты адыходзяць, нібы дні, Дзе адвуглелі вольнасці агні, Дзе мы адчулі: тут наш родны кут І за яго нам будзе Божы Суд, Калі не зберажом яго святло, Што праз стагоддзі і да нас дайшло… Ты плакаў, размаўляў з матуляю, Казаў: “Я да грудзей прытульваю І песню родную, і мову маці, Каб іх ніколі наш народ не страціў…” І ведаў ты, што жаўранак начуе У сэрцы, што другія сэрцы чуе, Якім трывожна не за ўсё на свеце, А за бярозу, што ламае вецер, За рэчку за сялом, што абмялела, За сцежку, што за лета затравела… Паэты, як Хрыстос, не паміраюць. Яны жывуць і смерць перамагаюць… 10.04.1995; 30.03.2011 Footwear